Звяртаем увагу на тое, што 2 студзеня 2023 г. уступілі ў сілу змены, унесеныя ў артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
У сувязі з гэтым падача электронных зваротаў магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб — інтэрнет-рэсурсу обращения.бел.
У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў і падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 Закона.
Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна.
Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім - чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім - пятым пункта 3 артыкула Закона. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў. Пры невыкананні гэтых патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ: у гэтым выпадку на электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы.