Пінскі мясакамбінат – вытворца з шматгадовай гісторыяй і традыцыямі высакаякаснай мясной прадукцыі.
Вырабляем мясныя прадукты пад адзінай гандлёвай маркай «Пікант» у 4 асноўных катэгорыях:
- каўбасныя вырабы і далікатэсная прадукцыя;
- паўфабрыкаты з свініны і ялавічыны;
- мяса і субпрадукты;
- тлушчы харчовыя.
Гісторыя
1939
1944
1947
1964
1983
1991
1995
1997
2002
2004
2005
2006
2009
2011
2015
2016
2018
2019
2020
1939
Пінскі мясакамбінат Галоўнага ўпраўлення мясной прамысловасці БССР, г. Пінск Пінскай вобласці пачаў сваю дзейнасць у лістападзе 1939 года і працаваў да чэрвеня 1941 года.
1944
Прадпрыемства аднавіла сваю працу ўжо праз тыдзень пасля вызвалення горада Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 22 ліпеня 1944 года.
За гэты год перапрацавалі 89 т жывёлы ў жывой вазе, выпрацоўка мяса склала 45 т, а выпуск каўбасных вырабаў – усяго 2 т.
1947
План вытворчасці каўбасных вырабаў на 1947 год – 500 т, асартымент – 13 найменняў.
На камбінаце працавала 48 чалавек, у тым ліку 10 чалавек адміністрацыйна-кіраўніцкага персаналу.
1964
Пінскі мясакамбінат прыняў на правах філіяла Пінскі птушкакамбінат.
1983
Пачатак маштабнай рэканструкцыі мясакамбіната.
У строй увялі новы корпус мясатлушчавага цэха.
Пачалося будаўніцтва новага халадзільніка і адміністрацыйна-бытавога корпуса.
Палепшыліся ўмовы працы, прамысловая санітарыя, якасць прадукцыі.
1991
Пачатак экспартных паставак прадукцыі (мяса ялавічыны, тлушчы і каўбасныя вырабы) у Расійскую Федэрацыю.
1995
11 ліпеня 1995 года Дзяржаўным Патэнтавым камітэтам выдадзена пасведчанне на выкарыстанне таварнага знака № 8924.
1997
Пачатак тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці.
2002
Пінскі мясакамбінат першы сярод прадпрыемстваў мясной галіны ўдастоены Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
2004
Прэмія Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці.
Першымі ў Беларусі атрымалі сертыфікат адпаведнасці сістэмы якасці па вытворчасці каўбасных вырабаў і прадуктаў са свініны і ялавічыны згодна з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ІСО-9000.
Прадпрыемства пачынае выпуск мясной прадукцыі пад адзінай гандлёвай маркай «ПIКАНТ».
2005
Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Невель» было перададзена ў кіраванне. Далей прадпрыемства становіцца філіялам ААТ «Пінскі мясакамбінат».
2006
Пачатак рэканструкцыі і мадэрнізацыі камбіната.
Пабудаваны новы адміністрацыйна-бытавы корпус.
Цалкам рэканструяваны і перааснашчаны каўбасны і кулінарны цэха, аддзяленне абвалкi каўбаснага цэха з выкарыстаннем сучаснага тэхналагічнага абсталявання, якое адпавядае патрабаванням сусветных стандартаў.
Рэканструкцыя ліверные аддзялення і пашырэнне ўчастка каўбаснай вытворчасці, рэканструкцыя дапаможных будынкаў.
2009
Завершана будаўніцтва кацельні. Прадпрыемства цалкам пачало працаваць на ўласнай цеплаэнергіі.
2011
Стварэнне карпаратыўнага сайта www.pikant.by.
2015
ААТ «Пінскі мясакамбінат» уключаны ў сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2016
У рамках Міжнароднай выставы мясной прамысловасці «IFFA 2016» (Германія, г. Франкфурт-на-Майне) Пінскі мясакамбінат вызначаны, як лепшы вытворца мясной прадукцыі Мытнага саюза.
2018
Пінскі мясакамбінат атрымаў сертыфікат на адпаведнасць вытворчасці сістэме добраахвотнай сертыфікацыі «Халяль».
Па выніках дзейнасці Пінскі мясакамбінат уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых прадпрыемстваў мясной галіны Беларусі.
Пададзена заяўка на рэгістрацыю абноўленага гандлёвага знака «Пiкант» ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
2019
Геаграфія паставак - Беларусь, Расія, Казахстан, Азербайджан, В'етнам, Украіна, Арменія, Узбекістан, Грузія, Германія.
Выйшла ў свет тысячным тыражом першая кніга пра гісторыю Пінскага мясакамбіната.
2020
Достигнут исторический максимум продаж колбасных изделий «Пикант» – 1000 тонн в месяц.
Якасць і бяспека
Якасць і бяспеку прадукцыі гарантуецца заводам-вытворцам, а таксама сістэмай кантролю якасці прадукцыі, распрацаванай у кампаніі.
Для забеспячэння якасці і бяспекі выпускаемай прадукцыі на прадпрыемстве ўкаранёны і сертыфікаваны:
- сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2015;
- сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспекі і крытычных кантрольных кропак (НАССР) у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 1470-2012;
- сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 22000-2006.
З мэтай клопату кіраўніцтва прадпрыемства пра дабрабыт і здароўе працоўнага персаналу, павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, зніжэння нагрузкі на навакольнае асяроддзе, на прадпрыемстве ўкаранёны і сертыфікаваны:
- сістэма кіравання навакольным асяроддзем у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 14001-2017;
- сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 45001-2020.
Маецца сертыфікат вытворчасці тавараў, работ і паслуг на адпаведнасць патрабаванням добраахвотнай сертыфікацыі «Халяль».
Выпрабаванні прадукцыі праводзяцца ва ўласнай акрэдытаванай вытворчай лабараторыі ААТ «Пінскі мясакамбінат», якая адпавядае крытэрам сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытаваная на тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО/МЭК 17025-2007 і іншых акрэдытаваных выпрабавальных лабараторый Рэспублікі Беларусь.
На ўсю выпускаемую мясную прадукцыю аформлены і зарэгістраваны дэкларацыі аб адпаведнасці патрабаванням Тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Вытворчасць прадпрыемства, якое займае плошчу 10,77 га, абсталяванае сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, якое дазваляе выпускаць прадукцыю стабільна высокай якасці.
Дасягненні
Прадукцыя гандлёвай маркі «Пікант» - пераможца і лаўрэат узнагарод прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў - на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці, прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці, «Лепшы экспарцёр», «The International Quality Awards», конкурсаў народнага і спажывецкага прызнання такіх, як «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», «Прадукт года», «Народная марка», «Чэмпіён смаку», «Лепшы смак».
Лаўрэат конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2019»
Лаўрэат міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт – 2020»
Лаўрэат конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2019»
Лаўрэат Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці
Пасведчанне аб занясенні на дошку гонару г. Пінска па выніках 2020
Дыплом «Лепшы прадукт InterFood 2020»
Лепшы экспарцёр года 2018
Залаты медаль дэгустацыйнага конкурсу выставы PeterFood 2018
Дыплом I ступені міжнароднага конкурсу-дэгустацыі «Лепшы густ 2019»
Усе ўзнагароды