Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём) ажыццяўляецца генеральным дырэктарам ААТ "Пінскі мясакамнат" Мелехам А.В. штотыдзень па серадах з 9.00 да 12.30.
Месца правядзення асабістага прыёму грамадзян: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Індустрыяльная, д. 1 (кабінет кіраўніка на 2 паверсе адміністрацыйнага будынка).
Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца).
Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Папярэдні запіс на прыём па асабістых пытаннях праводзіцца ў прыёмнай генеральнага дырэктара ААТ «Пінскі мясакамбінат» (каб.27) у працоўныя дні (абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00) у сакратара Глінскай Яўгеніі Уладзіміраўны, тэл. +375 165 64-38-47.