Политика в отношении обработки персональных данных

Политика в отношении обработки персональных данных

Пісьмовыя звароты

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.

Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • найменне прадпрыемства або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
  • пераказ сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).


Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

  • найменне прадпрыемства або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • пераказ сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), які пацвярджае гэту інфармацыю.


Паштовы адрас, рэжым працы:

  • 225710, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Індустрыяльная, 1;
  • Пн–Пт: 08:00–17:00, абед 13:00–14:00. Сб, Ндз: выхадны.
     

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасу месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, вызначаны iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі прадпрыемства;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.
Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колеры сайта к к к
Выключыць малюнкі

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.

Политика предприятия в отношении персональных данных

Принять Отклонить Подробнее