Смак такі, «Як раней»
«Пiнскi веснiк» працягвае праект «Кожная пятнiца – роднае, сваё». У сёняшнім выпуску - ААТ «Пінскі мясакамбінат».
Пінскі мясакамбінат – прадпрыемства «Аграпрамысловага холдынга Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Адно з буйных у галіне харчовай прамысловасці краіны. 85 гадоў яно паспяхова дзейнічае на рынку.
Гандлёвая марка «Пікант» з'яўляецца лідарам экспарту Беларусі («Лепшы экспарцёр 2024 года») і шматлікім лаўрэатам конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», «Прадукт года», «Народная марка», «Чэмпіён смаку» і іншых. Гэта сведчыць пра высокую якасць прадукцыі пінскага мясакамбіната.
